yrvonym pa Bieym - Биография

Теги и жанры: hip-hop, belarus, rap, belarusian

Гурт з'явіўся на свет у канцы 2004 году. Тады, заснавальнік Кроў і бітмэйкер Slavko запісалі свой першы альбом «Актуальная Тэматыка», якая, нягледзячы на сваю не вельмі высокую якасць ў плане гуку (усе аперацыі па запісу праводзіліся ў звычайнай кватэры на звычайным камп'ютары), з'явілася сапраўдным прарывам ў беларускай музыцы, дзякуючы вельмі моцным тэкстам. Запіс распаўсюджваўся толькі праз Інтэрнэт.
Трэба адзначыць, што гурт, з самага пачатку, быў вельмі таямнічы. Хлопцы ўвогуле нічога пра сябе не распавядалі. На здымках нельга было ўбачыць іх твараў. Кроў выступаў толькі і выклчна ў масцы, а спаткацца з імі ў жыцці мяжавала з цудам. Ніхто не ведаў хто яны і адкуль. Зразумець такое захаванне можна паслухаўшы іх творчасць. Моцныя, вельмі шчырыя палітычна-сацыяльныя тэксты давалі зразумець неабыякавасць удзельнікаў да сітуацыі ў краіне, але таксама паказвалі іх вялікую любоў да Бацькаўшчыны.
Вынікі працы “Чырвоным па Беламу” можна паслухаць на першых дзвух альбомах: “Актуальная Тэматыка” і “Вулічныя Байцы”. Жорсткія, цвёрдыя, прамалінейныя тэксты нікаго не пакінулі абыякавым. Таму зразумелым робіцца папулярнасць праекту. Па адных статыстыках сайту, дзе былі першыя іх працы, інтэрнэт-альбомы, слухачоў назбіралася ўжо каля 42.000. Гэта не ўлічваючы таго, што большасць з іх рабіла копіі і раздавала сваім знаёмым.
Так ці інакш, ЧпБ не паасядалі на лаўрах. Адразу ўзяліся за працу над другім альбомам – «Вулічныя Байцы». На гэтым альбоме адразу можна заўважыць вялікі крок уперад. Гэта тычыцца амаль усяго. Бачна, што хлопцы навучыліся на сваіх памылках і выкарысталі гэтыя веды. Біты, якія таксама рабіў Slavko, адрознівалісь цікавым гучаннем, большай разнастайнасцю і прадуманым зместам. Тэксты сталі цікавейшымі, неслі глыбейшы пераказ, мелі не банальныя рыфмы і адначасова чаплялі за душу. Бачна таксама тэхнічнае паляпшэнне вакалу. Кроў паправіў флоў, чытка зрабілась больш прыемнай для вушэй. Што тычыцца якасці запісу дык і тут пацешылі. Адразу чуць, што пісалісь на студыі, а не як раней, пры хатнім камп'ютары.
Дарэчы, трэба таксама дадаць вельмі істотную рэч. На нейкі час перад пачаткам працы над «Вулічнымі Байцамі» да ЧпБ дайшоў яшчэ адзін удзельнік – Палкоўнік. Магчыма, што менавіта яго ўдзел у праекце меў уплыў на паляпшэнне якасці альбому.
Для шматлікіх прыхільнікаў іх творчасці студыйны трэк «Не Жадаю», які зміксаваў польскі бітмэйкер Mody Grzech на студыі ў Варшаве, стаў насамрэч гімнам Свабоды.
Перад выхадам чацвёртага альбома “Крывавы Сакавік” (2007) шэрагі гурта папоўніліся новымі ўдзельнікамі. Далучыліся маладыя выканаўцы з Беларусі: Realize, Zeman, Jaycop і вядомы DJ з Польшчы: DJ Spox.
Чырвоным па Белым з'яўляецца піянерам белмоўнага рэпу. Да сённяшняга дня гэта самы вядомы беларускамоўным рэп-гурт і агулам адзін з самых значных хіп-хоп гуртоў Беларусі.

Повадле вiкiпедыi: >http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A7%D1%8B%D1%80%D0%B2%D0%BE%D0%BD%D1%8B%D0%BC_%D0%BF%D0%B0_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D1%8B%D0%BC

Источник:

Просмотров: 56


Топ 10 песен yrvonym pa Bieym

Дискография yrvonym pa Bieym

Без альбома

Обложка альбома Без альбома

Год: 0
Композиций: 0
Просмотров: 18

Постеры и обои

1 / 3
2 / 3
3 / 3


Фото yrvonym pa Bieym №1
Фото yrvonym pa Bieym №2
Фото yrvonym pa Bieym №3

Пользовательское соглашение Правила

Copyright © 2019-2024
"Media-Song.ru"

Права на аудио-файлы, концерты, тексты песен, а также их переводы принадлежат их авторам. Вся информация представлена исключительно для ознакомления. Если у вас возникли жалобы, то воспользуйтесь специальной формой.